Віленскі зборнік (1994)
Беларускі погляд на Вільню – горад першай беларускай кнігі, першай беларускай школы й першай беларускай палітычнай партыі. Аўтары фільма не хаваюць шкадаваньня, што цяперашняя Вільня – “адміністрацыйны цэнтар суседняе краіны” стала для беларусаў “горадам страчаных шанцаў”. Горадам, якому беларускія паэты прысьвяцілі 70 вершаў і тры паэмы... Хаця Вільня стаіць толькі ў 180 км ад Менска, гэта іншы сьвет. Тут беларушчына ніколі не была савецкаю. Фільм дакумэнтуе своеасаблівую “эстафэту” пакаленьняў. Старэйшыя віленскія беларусы адыходзяць, а іхнае месца займаюць малодшыя. Між іншых – тыя, хто інсьпіраваў Адраджэньне на пераломе 1980-1990-х – напрыклад, журналісты адноўленай у Вільні газэты “Наша Ніва”.
Рэжысэр Сяргей Сукманаў
Сцэнар Сяргей Дубавец
http://baavi.net/videos/48
Рэжысэр Сяргей Сукманаў
Сцэнар Сяргей Дубавец
http://baavi.net/videos/48
Category
🎥
Короткометражки