Обыкновенный президент

  • 13 лет назад
Звычайны прэзідэнт / Обыкновенный президент / 1996 / DVDRip

У лістападзе 1996 г. Хашчавацкі скончыў здымкі дакументальнага фільма пад назвай "Обыкновенный президент", дзе адкрыта гучала крытыка ў адрас беларускага прэзідэнта. Фільм быў прызнаны міжнароднай супольнасцю і ў 1997 г. узнагароджаны на Берлінскім кінафестывалі, а таксама атрымаў прэстыжную расийскую Прэмію Сахарава. Тым не менш, на Беларусі фільм быў успрыняты інакш. Увечары 22 студзеня 1997г. фільм транслявала кабельная тэлевізійная станцыя ў Карэлічах (Гродзенская вобл.). Міліцыя і супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі прыбылі на тэлестанцыю напрыканцы фільма, узламалі дзверы, канфіскавалі фільм і арыштавалі 19-гадовага відэааператара Максіма Свірыда, які пачаў трансляцыю фільма. У выніку такіх "акцый" фільм "Звычайны прэзідэнт" фактычна быў забаронены да масавага паказу ў Беларусі.

http://www.baravik.org/topic/435/

Рекомендуем